published on
тэкст
— Што там было?
Як выглядала жыццё і жытло?
— Там суцэльная цемра ў галовах мянтоў
сярод гэтых цёмных часоў,
таму ні ўдзень ні ўначы
яны не выключаюць святло.
— Зморшчваю лоб.
Згадкі няпроста скласці ў адно,
трэба на самае дно.
Яны робяць з намі ўсё, што заўгодна,
крАдуць самапавагу і годнасць,
але нямое кіно не маё кіно.
— То я ня буду маўчаць
пра скрадзены час
і жаданне прынізіць,
пра
ціхі адчай
нашых людзей якія там засталіся.
— Няважна дзе,
у СІЗА ці турме, альбо, можа быць, у калоніі.
— Згадваю кожны дзень,
праведзены там, хаваючы твар далонямі.
— Дзе б ты ні быў, дзе б ні сядзеў,
куды б на зоне ня йшоў ты,
ад здзекаў табее!!!
не схавацца нідзе, бо ты пазначаны “жоўтым”.
— Можна камусьці з адміністрацыі
не спадабацца — і карцэр!
Адмова ад працы — карцэр!
Згадалі ў эміграцыі — карцэр!
Сьпіш без матраца,
Баліць усё, трасца.
І няма, куды скардзіцца,
Няма, да каго зьвяртацца.
Катавальня працуе спраўна.
Трэба проста неяк трымацца.
— Баяцца — гэта нармальна,
Не давяраць, чакаць небясьпекі.
— Сусед падазроны нейкі…
— Страх захавае ў табе чалавека.
— Я слухаў сябе, разумеючы страх
як старажытны інстынкт,
які дапаможа прайсці мне праз
гэтае ўсё.
Бо я не з тых,
хто паддаўшыся паніцы,
даводзіць сябе…
да параноі.
Быць у сАбе, як у панцыры,
і памятаць-памятаць, хто я.
— У іх таксама маецца страх,
Бо як патлумачыць сэнс,
што цябе сюды везьлі у кайданках,
а звычайных забойцаў — без?
Нашмат часцей правяраюць і не даюць
званкі й сустрэчы,
караюць, а дазваляюць
хіба толькі кнігі.
Дарэчы, таксама не ўсе. Тое ж пра лекі.
Хтосьці з нас не выйдзе зусім,
хтосьці выйдзе калекам.
— Камеры студзяць узімку!
— Што тут дацаць, неяк вось так.
Бывае і горш, павер мне.
І яшчэ далёка не факт
што выйдзеш, як скончыцца тэрмін.
— Яшчэ адзін дзень неяк адолеў.
Заўтра чакае такі ж няпросты.
— У гэтым годзе на адзін болей,
Бо — ён высакосны.
***
Аўтар тэксту: рэпер Аngst; выканаўцы: Андрэй Новік, ZHEUZHIK
Гэты трэк заснаваны на сведчаннях вязняў пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх месцах няволі. У ім трэку таксама можна пачуць жывыя сведчанні, у тым ліку асуджанага па "справе Зельцэра" Арцёма Задруцкага.
Вокладка: collage-pattern