published on
тэкст цалкам:
Я не думаў, як думалі ўсе,
Што мяне, можа, і пранясе.
Я не такі наіўны далёка,
Ведаю, што ў нас навокал.
Пакуль не думаць пра гэта зручна,
Нібы хмара, паўзе немінучасць.
Паводле праграмы, канешне,
Тут і пачнецца трэш і экшн.
Час запаволіцца, як дрыгва.
Вось і падлога ляціць у твар.
Змяшалася ўсё ў жывым этэры —
Лаянка, ўдар, грукат у дзверы.
Яшчэ ахутвае першы шок —
Што я раблю ў гэтым шоу?
Хто так за сьпінай дыхае цяжка?
Рукі намёртва сціскае сцяжка.
Першая ж думка бье, як ток:
Гэта ня я, мяне ні за што!
Наступная думка ёй наўздагон:
Вось бы скінуць дзе тэлефон...
Яны ўздымаюць цябе дагары,
У галаве — усе сцэнары.
І жыццё, нібыта кіно,
Дзе зараз пачнуць зачытваць правы.
Але крык увушшу й суцэльны гул,
Цяпер ты сабака на ланцугу,
Стаіш прыніжаны і абражаны.
Думаеш: толькі б яны не заўважылі
Тое, што можа нашкодзіць больш,
Дакладней, йіншым прынесці боль.
Гэта ўсё — як душ ледзяны.
Як гэта — быць, як яны?
*
Яны ставяцца да гэтага як да працы, братцы,
За нашыя грошы на нас адрываюцца пацаны,
Перакананыя, што мы дакладна не маем рацыі,
То-бок зашмат думаем змагарыкі-нацыкі.
У кагосьці падчас затрымання ўдарылі бацьку
Пенсійнага веку, подла, зьнянацку,
У кагось перад тварам зброяй клацалі,
Ці скралі грошы, прадстаўнікі мірнай нацыі.
Але здзіўляе і не дае спакою,
Калі сустракаецца і нейкае не такое.
Рэдка і не напаказ, канешне,
хтосьці спрабуе зьменшыць
узровень агульнага трэшу.
Лішні раз у прыбіральню адпусціць,
Ці паставіцца лаяльней, дапусцім,
Маўляў, глядзі, мы з табой з адной Беларусі,
Я ня добры мусар, я сам пад прымусам.
На цукерку — вы ж там даўно ня елі.
Калегі, згодны, многія звар’яцелі.
Раней глядзелі, каб без сінякоў на целе,
А цяпер глядзяць, як у ціры на цэлі…
І тут надта здзІўляцца ня трэба.
Гэта ня проста абставін зьбег.
СтарАя мудрасць яго дзяўбе:
Стаўся да іншых так, як хацеў бы,
Каб йіншыя ставіліся да цябе.
Бо на божым судзе
ўсім у сраку будзе
Аўтар тэксту і выканаўца: рэпер Аngst
У гэтым трэку выкарыстаны гукі з затрымання Сяргея Ціханоўскага і членаў каманды "Краіна для жыцця" ў Гродне 29 траўня 2020 года. На пачатку запісу можна пачуць голас блогера, а таксама гукі заглушанага прамога эфіра. У якасці перкусіі выкарыстаны гукі з затрымання Сцяпана Латыпава і крыкі людзей з "Плошчы Перамен".
Вокладка: collage-pattern