#1. Людзі з інваліднасцю by "Вясна прыйдзе" published on 2020-04-01T16:50:29Z Людзі з інваліднасцю - іх праблемы значна шырэй, чым адсутнасць пандусаў. - Як выпадкова можна атрымаць дыягназ альбо пазбавіцца дзеяздольнасці? - Як светлая ідэя дапамогі ад сацыяльнай дзяржавы можа выглядаць на практыцы? У падкасце пачуем розныя гісторыі пра досвед людзей з інваліднасцю: - дзяўчына выпадкова атрымала (як?) псіхіятрычны дыягназ "умственная отсталость". У выніку яна не можа паступіць ва ўніверсітэт, а таксама над ёй ужо зараз стаіць пагроза адабрання дзіцяці (якога яна дарэчы яшчэ не нарадзіла); - жанчына скардізлася на паліклініку. У выніку скаргі не разглядалі, а яе пазбавілі дзеяздольнасці: - мужчына жыў-жыў, як звычайна... і раптам нехта захацеў пазбавіць яго дзеяздольнасці. Ён так і не даведаўся, хто... Ды інш. Дзякуем Сяргею Драздоўскаму і Алегу Граблеўскаму з Офіса па правах людзей з інваліднасцю за ўдзел і расказ пра лёсы людзей, пра якія б мы ніколі не даведаліся б.