Yiddish Veršes (BJCH Center x Radio Plato Project) by Radio Plato published on 2025-05-08T16:25:17Z Yiddish Veršes (Yiddish Verses) — гэта музычны праект пра паэзію і памяць у сучасным гучанні. Ён прапануе новае прачытанне культурнай спадчыны, якая дзесяцігоддзямі заставалася ў ценю — паэзіі на ідышы, створанай яўрэйскімі паэтамі Беларусі. Праект ініцыяваны Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з Radio Plato. У аснове праекта — творчасць аўтараў, якія нарадзіліся ў Беларусі і пісалі на ідышы ў першай палове ХХ стагоддзя: Лейб Найдус, Мойшэ Кульбак, Ізі Харык, Зэлік Аксельрод, Залман Шнэўр, Самуіл Галкін, Абрам Рэйзэн і іншыя. Іх паэзія апынулася на мяжы забыцця: сёння гэтыя імёны амаль невядомыя шырокай публіцы, а мова, на якой яны пісалі, знікла з паўсядзённага ўжытку. Сем беларускіх музыкаў — Palina, Tok Rukoo, KOOB, WTBSK, Syndrom Samazvanca, Лайтовы і Anastasia Rydlevskaya — стварылі на аснове гэтай паэзіі арыгінальныя песні ў розных жанрах — ад летуценнага дабу і электронікі да арт-рок эксперыментаў і рэпу. Yiddish Veršes — гэта не спроба ўзнавіць мінулае, а спосаб уключыць яго ў сучаснасць — праз музыку, вобразы і асабісты водгук. Гэта мастацкі жэст захавання і пераасэнсавання. Праект звяртае ўвагу на частку культуры, якая доўгі час заставалася па-за полем зроку, і надае ёй новае гучанне. Mastering – Uladzimir Patapenka Art cover - Vladimir Gorz Genre songs Contains tracks KOOB & Thomas Varrall - Leib Najdus by Radio Plato published on 2025-05-08T16:25:16Z Лайтовы feat. Андрэй Курс - Немата by Radio Plato published on 2025-05-08T16:25:16Z Palina - Маладым by Radio Plato published on 2025-05-08T16:25:16Z Anastasia Rydlevskaya - Howl by Radio Plato published on 2025-05-08T16:25:16Z Syndrom Samazvanca - Viecier by Radio Plato published on 2025-05-08T16:25:16Z