Palina - Культура by Radio Plato published on 2023-12-10T21:13:19Z Словы Мойшэ Кульбака (ідыш) (1917) Вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча Пераклад зь ідыша Сяргея Шупы Музыка і выкананне Palina Адзін з раньніх вершаў Кульбака, напісаны ў Коўне ў 1917 годзе. У ім аўтар вырываецца з усіх лякальных кантэкстаў і шукае сябе ў глябальных ляндшафтах мадэрнізму. Кульбак, народжаны на мяжы штэтлу і беларускай вёскі, ня здрадзіўшы «лясам і палям», знайшоў сваю стыхію ў горадзе, тэхналягічным прагрэсе, поступе цывілізацыі — культуры чалавецтва ў самым шырокім сэнсе. Верш «Культура» ўвайшоў ва урбаністычны цыкл «Пад задымленым небам» яго першага зборніка вершаў, у гэтым цыклі адчуваецца подых літаратурнага авангарду, істотна пашыраюцца тэматычныя і стылістычныя абсягі ідышскай паэзіі. Кульбак стварае візуальныя вобразы, якія арганічна ўпішуцца ў стылістыку выяўленчага мастацтва і дызайну 1920-х гадоў і адгукнуцца сёньня ў рэтраспэкцыях дызэльпанку. Ён захапляецца цудоўным новым сьветам, адчуваючы сябе ягоным усемагутным творчым уладаром — не зважаючы на тое, што ХХ стагодзьдзе ўжо распачало сваю крывавую храналёгію войнаў, тэрору і гвалту. Яму ўсё яшчэ «сьвецяць сонцы праз прызмы вострых крышталяў», ён усё яшчэ верыць у Культуру... Сінгл выходзіць як частка праекта Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны https://belarusianjewish.com Genre Spoken Word