Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі - Эпізод 5. Лэйблы і медыя by Radio Plato published on 2024-08-06T20:43:55Z Мінулы гранд-эпізод падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” быў прысвечаны беларускім электронным музыкам і іх творчасці, сёння ж мы б хацелі асвятліць яшчэ адзін важны складнік сцэны – гэта медыя. Дзе знаёміліся і дазнаваліся пра свежыя рэлізы менскія электроншчыкі, як “Музыкальная газета” і радыёперадачы сталі асяродкамі развіцця сцэны і што значыць рабіць музычны электронны лэйбл у 90-я? Займайце месцы паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа! Музыка, якая гучыць у гэтым эпізодзе: Kraftwerk - Numbers Kraftwerk - Computer World 2 AUTiSM - Deep Pression Гербодез - Комплексация Elements of Sci-Fi - Plankton AUTiSM - Di Stant/Me Mory / GIANT Gills / Spasm DJ Mitya - Middle Frequency 2 i/dex - texture Push - Universal Nation (Radio Edit) Genre Storytelling