Pretzel Ebb feat. Олег Andros - Хопіць сцішать запал [Enough Is Enough] by Pretzel Ebb published on 2021-02-22T08:12:04Z На слова Алеся Дударя і Василя Симоненка Пасеклі край наш папалам, Каб панскай вытаргаваць ласкі. Вось гэта — вам, а гэта — нам, Няма сумлення ў душах рабскіх. І цягнем мы на новы строй Старую песню і чужую: Цыгане шумнаю талпой Па Бесарабіі качуюць За ўсходнім дэспатам-царком Мы бегаем на задніх лапах, Нью-Ёрку грозім кулаком І Чэмберлена лаем трапна. Не смеем нават гаварыць І думаць без крамлёўскай візы, Без нас ўсё робяць махляры Ды міжнародныя падлізы. Плююць на сонца і на дзень. О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты? Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець, Нашчадкам мураўёўскім гэтым. Мы не шкадуем мазалёў. Мы за чужых праклёны роім, Але без торгу і без слоў Мы аддаем сваіх герояў. О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні Такі разлом, туга такая! І баюць байкі баюны Северо-Западного края Але хопіць сцішать запал Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне. А дзень чырвоны зацвіце, І мы гукнем яму: «Дабрыдзень». І са шчытом ці на шчыце Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем. Тремтіть, убивці! Думайте, лакузи! Життя не наліза на ваш копил. Ви чуєте? На цвинтарі ілюзій Уже немає місця для могил! Уже народ — одна суцільна рана, Уже від крові хижіє земля, І кожного катюгу і тирана Уже чекає зсукана петля. Genre Folk & Singer-Songwriter