Будкін: сёння нацыянальная ідэя для мяне ў адным слове — “Годнасць!” by Idea X published on 2022-05-12T11:20:10Z 12 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Кожны з нас мусіць усвядоміць сябе годнай і важнай часткай супольнасці, задача якой — пабудова новай Беларусі. Але быць часткай супольнасці не азначае “быць вінцікам”. Гэта гісторыя пра адказнасць, пра павагу да сябе і да іншых, пра шчырасць, перакананы Сяргей Будкін. Пра тое, якое месца займае культура ў пабудове новай Беларусі, ці навучыліся мы любіць і паважаць сваё і чаму “годнасць” — гэта не пра самалюбаванне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Будкіным.