Алесь Юркойць: Беларусь нашай будучыні — гэта светлая краіна для ўсіх by Idea X published on 2025-03-27T11:21:09Z 27 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — краязнавец, грамадскі дзеяч Алесь Юркойць. Чым часцей беларусы будуць жадаць адно аднаму “залацістага, яснага дня”, тым больш усмешак будзе на нашых тварах. І будзе больш жадання стварыць нешта пазітыўнае, што ўсіх будзе задавальняць. Беларуская дэмакратычная нацыянальная ідэя гатовая ўсіх прыгарнуць, яна не адштурхоўвае так, як ідэя лукашэнкаўскага рэжыму з турмой, вошамі і выгнаннем за мяжу нязгодных. Але толькі светлая і пазітыўная ідэя дасць нам нашу светлую Беларусь будучыні, перакананы Алесь Юркойць. Пра тое, як захаваць сябе і сваю беларускасць у выпрабаваннях рэпрэсій і эміграцыі, чаму беларусы дагэтуль не завяршылі сваё нацыябудаўніцтва і ці сапраўды ў нас “кароткі пантэон нацыянальных герояў”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Юркойцем.