Спроба перавароту: ці маглі генералы пагадзіцца на такое? by euroradiofm published on 2021-04-19T10:42:02Z У Беларусі ўпершыню распачалі крымінальную справу аб спробе захопу ўлады. Па гэтай справе затрыманыя пушкініст, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і амерыканскі адвакат беларускага паходжання Юрась Зянковіч. З якімі, паводле апублікаваных запісаў, наконт захопу ўлады дамаўляліся “беларускія генералы”. Пра што сведчыць адсутнасць сярод затрыманых хаця б аднаго з “генералаў-змоўнікаў”? Якую ролю адыграла ФСБ Расіі ў гэтай справе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.