“Швейцарскі ХАМАС”, інфазахады расСМІ і “перакоўка” прызыўнікоў by euroradio.fm published on 2021-06-01T10:42:27Z Інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair і затрыманнем блогера і журналіста Рамана Пратасевіча ды ягонай дзяўчыны Сафіі Сапега ў расійскіх СМІ абмяркоўваюць ці не больш, чым леташнія пратэсты ў Беларусі. Ізноў загучалі словы пра тое, што прыйшоў час расіянам ратаваць беларусаў ледзь не шляхам непасрэднага далучэння Беларусі да Расіі “шасцю абласцямі”. А ў гэты час у беларускім войску рыхтуюцца сустракаць прызыўнікоў з “пратэставым мінулым”… Спланаванай аперацыяй ці выпадковасцю была сітуацыя з пасадкай самалёта? Якую ролю грае ў ёй Расія? Што чакае прызыўнікоў з “пратэставым мінулым” у беларускім войску? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок.