Роза Турарбекава. “Скончыць вайну за тыдзень”: ці здольны на гэта Трамп і на якіх умовах by euroradiofm published on 2025-02-24T12:11:22Z У Белым доме не выключаюць заканчэння вайны ва Украіне ўжо на гэтым тыдні. І ўсё, безумоўна, дзякуючы намаганням і генію Дональда Трампа. Які, паводле яго асабістага пераканання, найлепшы з усіх амерыканскіх прэзідэнтаў. Лепшы нават за Джорджа Вашынгтана. А яшчэ ён верыць, што пераканае Пуціна і Сі Цзіньпіна ўдвая скараціць ваенныя выдаткі. І верне ў амерыканскі бюджэт 500 мільярдаў, нібыта патрачаныя на дапамогу Украіне (у названай суме нават Пентагон сумняваецца). А ў гэты час Германія вызначаецца з новым кіраўніцтвам. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда кажа пра неабходнасць “адцягнуць Трампа ад Масквы”, а Лукашэнка чакае працягу перамоў з Вашынгтонам… Што стаіць за словамі Трампа пра хуткае заканчэнне вайны ва Украіне і на якіх умовах ён гатовы гэта рабіць? Ці сапраўды ў свеце адбываецца “правы паварот” і якія небяспекі гэта нясе? Ці сапраўды варта чакаць пагаршэння адносінаў паміж ЕС і ЗША і што ад гэтага выйграе Лукашэнка? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай