Кандыdating#5: дачка "легальнага мільянера", палітык-таран Ганна Канапацкая by euroradiofm published on 2020-06-05T09:35:12Z "Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У пятым выпуску праграмы — самавылучэнка, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былая сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі і бізнесвумен Ганна Канапацкая. Хто падказаў ёй ідэю скласці праект закона "Аб гарантыях прэзідэнту"? Як яе палітычная актыўнасць адбілася на бізнесе яе сям’і? Ці гатовая яна прадаць беларускія актывы расійскім алігархам і што чакае Саюзную дзяржаву? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.