Gender Gap: жанчына з вінтоўкай як апошні рубеж абароны Лукашэнкі by euroradiofm published on 2024-02-20T13:44:44Z Чамусьці лукашэнкаўскі рэжым звярнуў увагу на ўзровень вайсковай падрыхтоўкі ў асобных катэгорый грамадзян. Да прыкладу, рэктараў ВНУ. Іх чамусьці раптоўна выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы. Адначасова у Беларускім саюзе журналістаў вырашылі, што варта было б узброіць беларусак, а Юлія Навальная заявіла, што будзе працягваць справу свайго забітага пуцінскім рэжымам мужа. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap