Аляксандр Кныровіч. Скажы мне, хто твой сябра: хто гуртуецца вакол Лукашэнкі by euroradiofm published on 2023-12-08T12:00:07Z Не вядома, ці сціхлі нарэшце ў Дубаі авацыі ў гонар Лукашэнкі, якія нібыта пачаліся пасля выступу апошняга на экалагічным форуме, але цікавасць да таго, з кім там пераважна Лукашэнка кантактаваў і братаўся, дакладна не сціхае. Ці больш правільна сказаць, не сціхае смех ад узроўню тых кантактаў. Бо гэта паказчык таго, хто гатовы паціскаць Лукашэнку руку. Гэта, а таксама іншыя эканамічныя і палітычныя навіны абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам