Аднакарэнныя by BELAROOTS published on 2017-01-13T08:15:17Z 13 студзеня гурт BELAROOTS прэзентуе альбом «Аднакарэнныя», які складаецца з 14 трэкаў, запісаных цягам 2016 года. Апроч трох асноўных удзельнікаў гурта — Земана, Ангста і Контры — у запісе прынялі ўдзел і запрошаныя госці: SP Kava, НайціНайн, Таццяна Януковіч і Зміцер Вайцюшкевіч. За музыку адказвалі беларускія бітмэйкеры 26 бітоў, bm LM, Soul Kind, SBP beats, а таксама Jotek (Польшча) і Kurguz (Украіна). Скрэтчы рабіў Dj Tech Masta Dee, а за гучанне і запіс адказваў Protone і студыя Nestanda rec. Альбом «Аднакарэнныя» — гэта не толькі спроба злучыць розныя напрамкі рэпу, адрозныя тэмпераменты, падыходы да творчасці і погляды на жыццё, але і асэнсаванне беларускай традыцыі, мінулага краіны, яе сучаснасці ды ўласнага месца ў ёй і часе. Важна дадаць, што гурт BELAROOTS задумваўся, як саюз творчых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, але за той час, пакуль пісаўся альбом, гурт зрабіўся сапраўднай сям'ёй, што з часам павялічыла склад і пашырыла геаграфію. Для працы над альбомам аб’ядналіся не толькі людзі з розных куткоў Беларусі — да яе далучыліся творцы з Украіны і Польшчы. Мы ўдзячныя ўсім не толькі за супрацу, але і за гэты незабыўны досвед яднання. Genre Hip-hop & Rap Contains tracks Туманы by BELAROOTS published on 2017-01-13T08:15:12Z Тры келіхі by BELAROOTS published on 2017-01-13T08:15:08Z Тут (feat. Зьміцер Вайцюшкевіч) by BELAROOTS published on 2017-01-13T08:15:04Z Магіла льва by BELAROOTS published on 2017-01-13T08:15:00Z Misericordia by BELAROOTS published on 2017-01-13T08:14:55Z