в. Усцінавічы - Мне ня ймецца, што сонейка ўсходзя (лірычная) by ethnoby published on 2021-03-07T07:54:48Z Мне ня ймецца, што сонейка ўсходзя (кожны радок паўтараецца двойчы) Мой міленькі па садочку ходзя Ой ён ходзя, дзіцятачку нося Ой ён ходзя, мілашэчку прося Устань, міла, дзіцятэчка плача Калі жалка - наймі яму мамку А ні жалка - кідай ка мне ў ямку [Мне ня ймецца, што сонейка ўсходзя] Cпявае: Таццяна Трыфанаўна Палошчанка (1941), в. Усцінавічы, Краснапольскі р-н, Сідараўсікі c/c Запісалі: Максім Тамковіч, Таццяна Шылак, 31.07.2019