#7: Як распазнаць "ціхара"? by "Вясна прыйдзе" published on 2020-06-12T01:02:57Z “Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў штатскім (то бок апранутыя па-цывільнаму). У кіруючых прынцыпах па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ АБСЕ наўпрост сказана, што неабходна, каб супрацоўнікаў паліцыі было лёгка адрозніць. Але тым не менш беларускія міліцыянты апранаюцца як звычайныя грамадзяне, каб зліцца з натоўпам і быць незаўважнымі. “Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах — на адміністрацыйных працэсах па парушэнні артыкула 23.35 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ціхары могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі — як гэта было і на мінулых пікетах па збору подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў? Гэта ўмеюць рабіць незалежныя назіральнікі за мірнымі сходамі. У сёмым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” яны і падзеляцца некалькімі лайфхакамі. У падкасце выкарыстана музыка гуртоў “tochka k” і “Планета всех”. Comment by "Вясна прыйдзе" @alaxandar-puha-o: нажаль, падаецца, што нібы так: заўсёды наакцыях ёсць ціхары 2020-06-16T11:04:37Z Comment by Alaxandar Puhačoŭ kraina cicharoŭ 2020-06-15T18:06:45Z