#5: ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе by "Вясна прыйдзе" published on 2020-05-11T22:06:34Z Хто трапляе ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова. Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці? Прымусовая праца, спецыфічнае стаўленне супрацоўнікаў да розных катэгорый зняволеных, кругласутачнае святло ў камеры, “шмон” і душ раз на тыдзень… Адзіны пазітыў ва ўсім гэтым — нібы тое, што раней умовы ўтрымання былі яшчэ горшымі. Кожны грамадзянін нашай краіны можа патрапіць у ЦІП альбо ІЧУ. Што гэта за частка жыцця нашага грамадства — слухайце ў пятым выпуску нашага падкаста.