#4: Лячэбна-працоўныя прафілакторыі by "Вясна прыйдзе" published on 2020-05-01T22:54:54Z У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі—у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”, і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”? І, канешне, пра людзей і іх досвед: пачуем галасы тых, хто пабываў у ЛПП, а таксама тых, хто ўсімі сіламі змагаўся, каб туды не трапіць. Як выглядаў іх шлях змагання? І чаму міліцыянты так стараюцца адпраўляць у ЛПП як мага больш людзей? З-за заботы ільбо з-за выконвання нейкіх статыстык? (спойлер: другі варыянт)