12. Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар by "Вясна прыйдзе" published on 2020-10-08T14:18:56Z Паэтка, перакладчыца і сакратарка Беларускага ПЭН-Цэнтра Ганна Комар была затрымана 8 верасня – у той дзень беларусы даведаліся, што Марыю Калеснікаву хацелі вывезці з Беларусі, а яна парвала свой пашпарт. У аўтазаку сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще“, а ў Жодзіна затрыманым дзяўчынам зладзілі “дыскатэку”… Што гэта было? Навошта спевы і крыкі на жаночых марш, і як успрымаць фразу “не сядзеў – не беларус”? – у падкасце Ганны Комар асэнсуе гэтыя ды іншыя пытанні.