Мроя - Чужы горад (1986) by TuzinFM published on 2016-11-10T19:57:42Z Калі амаль увесь склад «Мроі» пайшоў на два гады служыць у войска, то басіста Юрася Ляўкова, які застаўся на «гражданцы», выклікалі ў КДБ. Чэкісты тлумачылі, што такіх правакацыйных песень, як «Чужаніца», пісаць нельга: «Как это столица нашей Родины, а вы тут устраиваете такие вещи?!» У песьні няма згадак пра Маскву, але яна сапраўды нарадзілася пасьля візыту туды двух заснавальнікаў «Мроі» – Лявона Вольскага (вакал, клявішы) й Ўладзя Давыдоўскага (гітара). Юнакі хацелі паказаць камусьці свае запісы, знайсьці прадусара… «Вельмі непрыемныя былі ўражаньні пасьля гэтае вандроўкі, пасьля чаго я напісаў такі дэпрэсіўны тэкст», – згадвае Вольскі. Genre Rock