Харлі - Дзякуй за... (2017) by TuzinFM published on 2017-12-26T15:08:39Z Гурт “Харлі” аднавіў сваю дзейнасьць і рыхтуе трэці студыйны альбом пад працоўнай назвай “Цуда-сонца”, які будзе складацца з зусім новых песень на беларускай і расейскай мовах. Лідэр “Харлі” Яўген Чалышаў тлумачыць адсутнасьць каманды ў музычнай прасторы ў апошнія некалькі год тым, што ён быў у дэкрэце па дагляду за дзіцёнкам. Новую песьню “Дзякуй” Яўген напісаў на словы паэта Міхаіла Южыка. У суаўтарстве зь ім мяркуецца запісаць яшчэ некалькі кампазыцыяў. Ідэя будучага рэлізу ад “Харлі” – хваласьпеў сонцу – зорцы, якая падаравала жыцьцё ўсім нам. Genre Pop