Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі (Агучка Крысціна Дробыш, Алег Гарбуз) by PEN Belarus published on 2022-12-01T11:02:20Z У кнізе «Шкляная лялька» Максім Клімковіч аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны «не прычасаныя» крывадушным літаратурным маралізатарствам. Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці. Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо. У Беларусі яе працягвалі Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») і бліжэйшы нам па часе Ігар Сідарук («Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука») Genre Audiobooks